Беларуская мапа

Удзельнікі праекту
Алесь Булойчык, Юры Яцыновіч
Зроблена

У межа праекту зроблена (усё сабрана на https://github.com/OsmBelarus)

- алічбоўка даведніка "Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь : Нармат. давед. / Пад агул. рэд. В.П.Лемцюговай"

- прывязка населеных пунктаў да GPS каардынат і амаль поўная прывязка да аб'ектаў OpenStreetMap, скрыпт для стварэньня HTML для кантролю назваў

- назвы чыгуначных станцый і прывязка да OpenStreetMap

- пераклад назваў вуліц праз OmegaT і сайт для заліўкі перакладзеных назваў праз JOSM

- агучка навігатара OsmAnd, магчымасьць паказу назваў OsmAnd на абранай мове

Статус праекту

Праект спынены у 2015, бо беларуская суполка OpenStreetMap надта абыякавая. Для працягу неабходныя некаторыя абмеркаваньні, і людзі што будуць сачыць за мапай.

Незразумела таксама сыстэма кантролю за зьменамі. Тэарэтычна, гэта павінна быць зроблена ў межах глябальнай OSM, але глябальна гэтым ніхто не займаецца.

Далейшае разьвіцьцё праекту - пераклад іншых назваў, і сачэньне за зьменамі ужо існуючых. Таксама, трэба працаваць з афіцыйнымі крыніцамі, якія пачалі з'яўляццца ў 2015 годзе.