Беларуская Вільня

Вільня - горад першай беларускай кнігі, першай беларускай школы, першай беларускай газеты, першай беларускай палітычнай партыі. Старая беларуская сталіца, у якой кожны камень дыхае беларускай гісторыяй.

Мы стварылі для Вас дапаможнік па Вільні, які будзе заўсёды з вамі і раскажа пра беларускія віленскія славутасці. Ён змяшчае інфармацыю пра больш за 100 гістарычных месцаў Вільні, пераважна ў старым горадзе.

Усталюйце праграму і, як будзеце шпацыраваць па Вільні, яна будзе паказваць вам славутасці, што знаходзяцца побач. Пры набліжэнні да нейкага знакамітага месца (павінна быць дазволеная праца GPS), будзе звяртаць вашую ўвагу і апавядаць гісторыю пра яго. Падлучэнне да інтэрнэту патрэбна толькі для ўсталёўкі праграмы, і не патрабуецца падчас шпацыру ў Вільні. Працуе на ўсіх тэлефонах і планшэтах: Android, iOS, Windows Phone.

З’яўленне гэтага дапаможніка сталася магчымым, дзякуючы, найперш, тым асобам, што стваралі нашую славутую віленскую гісторыю, а таксама кнізе Лявона Луцкевіча “Вандроўкі па Вільні”, аповедам Сяргея Харэўскага і Сяргея Дубаўца, артыкулам Кастуся Лашкевіча.

Запрашаем да супрацы людзей, што зацікаўлены ў развіцці праекта: нам найперш патрэбны літаратурная апрацоўка тэкстаў і аўдыёзапіс, каб зрабіць дапаможнік як мага зручнейшым. Пішыце на alex73mail@gmail.com.


Як усталяваць і карыстацца

1. На тэлефоне (смартфоне, планшэце ці іншых праладах) адчыніце ў браўзеры старонку https://goo.gl/gY7WcY. Альбо на старонцы https://izi.travel абярыце “Explore” і ў пошуку знайсці “Беларуская Вільня”.


2. Націсніце “Download the app”, каб перайсці да ўсталёўкі izi.travel. Калі яна ўжо ўсталяваная, працягвайце з чацвёртага кроку.


3. У Play Store націсніце “Усталяваць”, каб izi.travel усталявалася на тэлефоне.


4. Пасля таго як izi.travel усталявалася, вярніцеся ў браўзер і націсніце “Open in app”, каб адчыніць дапаможнік па Вільні.


5. Націсніце “Download”, каб спампаваць дапаможнік у тэлефон і мець магчымасць карыстацца ім без падлучэня да інтэрнэту.


6. Пасля таго, як дапаможнік усталюецца, вы ўбачыце “Check for update” замест “Download”. Калі Вы ўбачыце “Update” - гэта значыць, што мы дадалі нешта новае ў дапаможнік. Не забывайце ўсталёўваць абнаўленні!


7. Каб пачаць карыстацца дапаможнікам, стартуйце на тэлефоне праграму izi.travel і адчыніце нашую экскурсію. Для гэтага націсніце “Start”.


8. Падчас шпацыру, калі Вы наблізіцеся да нейкага вядомага месца, тэлефон паведаміць Вам пра гэта сігналам. Вы зможаце прачытаць тэкст, калі націснеце на значак прагляду тэксту.


9. Карыстайцеся, калі ласка.